..
17.01.2019
..
BelSwiss
12 студзеня ў Цюрыху адбыўся беларускі музычна-культурны вечар: канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча і Vinsent. На мерапрыемстве былі не толькі слухачы са Швейцарыі, але ж і беларусы Бельгіі, Чэхіі, Нямеччыны. Мы заўжды рады такім утульным сустрэчам. Дзякуй усім, хто даехаў да нас! (Фота: Артур Ожэл)
Апублікавана ў: Падзеі, Фотагалерэя
Адзначана як: сустрэчы
..
12.01.2019
..
BelSwiss
Беларускае аб’яднанне ў Швейцарыі запрашае вас на ўтульны музычна-культурны вечар! Вас чакаюць выступы вядомых беларускіх выканаўцаў Зміцера Вайцюшкевіча і Vinsent, смачныя нацыянальныя стравы на вячэру (у кошт квітка не ўваходзяць), а таксама забаўляльная праграма і выдатная кампанія. 12 студзеня 2019 г., пачатак а 17.00 (уваход з 16.00) Theater […]
Апублікавана ў: Канцэрт
..
03.12.2018
..
BelSwiss
1 снежня на базе Амбасады Рэспублікі Беларусь у Берне адбыўся Агульны сход Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі. Агульны сход – гэта вышэйшы орган арганізацыі, які вырашае самыя значныя пытанні дзейнасці, а таксама абірае Праўленне і Прэзідэнта. На Агульным сходзе была прадстаўлена справаздача аб дзейнасці арганізацыі за мінулы год, аналіз […]
Апублікавана ў: Навіны, Падзеі
Адзначана як: праўленне .. сустрэчы
..
01.12.2018
..
BelSwiss
Запрашаем сяброў Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі і ўсіх жадаючых на чарговы Агульны Сход, які пройдзе 1 снежня 2018 г. у памяшканні Амбасады Рэспублікі Беларусь у Швейцарыі (Берн). Будзем падводзіць вынікі дзейнасці, прадстаўляць справаздачу, планаваць наступны год, а таксама выбіраць новае Праўленне і Прэзідэнта арганізацыі. Спадзяемся на ваш актыўны […]
Апублікавана ў: Афіцыйнае
..
29.08.2018
..
BelSwiss
Недалёка ад Цюрыха знаходзіцца невялікі гарадок Рапэрсвіль (Rapperswil-Jona), які мае непасрэднае дачыненне да беларускай гісторыі. Гэтая гісторыя пачынаецца ў другой палове XIX стагоддзя, але да сённяшняга дня звязвае нашу Радзіму з гэтым цудоўным швейцарскім горадам, на развіццё якога значна паўплывалі падзеі, якія адбываліся ў той час на Беларусі. Горад […]
Апублікавана ў: Зямлякі, Славутасці
..
02.09.2018
..
BelSwiss
Запрашаем адзначыць разам з намі Дзень беларускага пісьменства! Чакаем вас 2 верасня а 13:00 у Амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Швейцарыі. У праграме — традыцыйная дыктоўка, прыемная атмасфера ды песні ад Уладзіміра Пугача ды Уладзіміра Пазняка з вядомага беларускага гурта J:Морс.
Апублікавана ў:
..
07.07.2018
..
BelSwiss
Дзякуй вам, сябры, за спантаннае свята! Гэтым годам на сваім беразе нас прыймала возера Türlersee, было шчыра ды душэўна. Як кажа Алесь Вашкевіч, #вартапаўтарыць! (Фота: Сяргей Сіроткін, Артур Ожэл, Марыя Анішчанкава)
Апублікавана ў: Падзеі, Фотагалерэя
Адзначана як: свята .. сустрэчы .. традыцыі
..
14.03.2018
..
BelSwiss
Вясна сёлета пачалася смачна: з вогнішчам, блінцамі, карагодамі ды танцамі. Асабліва гасцям свята «Гуканне Вясны» запомніліся песні ад этна-гурта «Жавароначкі». Прыемнага прагляду! Чакаем вас на нашых наступных мерапрыемствах! (Фота: Сяргей Сіроткін)
Апублікавана ў: Падзеі, Фотагалерэя
Адзначана як: свята .. сустрэчы .. традыцыі
..
12.03.2018
..
BelSwiss
4 сакавіка ў Цюрыху адбыўся першы ў Швейцарыі канцэрт гурта J:Морс. З акустычнай праграмай да нас завіталі вакаліст Уладзімір Пугач ды перкусіяніст Уладзімір Пазняк. На сцэне да іх далучыўся старшыня Праўлення Сяргей Сіроткін, атрымалася па-хатняму ўтульна. Дзякуй усім, хто быў з намі! (Фота: Артур Ожэл, Алесь Сапега)
Апублікавана ў: Падзеі, Фотагалерэя
Адзначана як: музычнае .. сустрэчы
..
10.03.2018
..
BelSwiss
Шчыра запрашаем на ГУКАННЕ ВЯСНЫ! Будзем праводзіць Зіму і сустракаць Вясну — з песнямі ды скокамі, з гульнямі ды забавамі, з карагодамі ды вогнішчам, з гарачай гарбатай ды з блінамі з полымя, з жару! Вас чакае ўтульная атмасфера, смачная ежа, насычаная праграма для дарослых і дзяцей, практычная інфраструктура […]
Апублікавана ў: Мерапрыемства