Няглездячы на тое, што пасля нашага папярэдняга агульнага сходу прайшло параўнальна няшмат часу, тэрміны, замацаваныя Статутам, з надыходам вясны зноў пачалі прыцісківаць. На чарговым агульным сходзе Асацыяцыі, які адбыўся 21 чэрвеня 2014 года ў Берне, асноўным пунктам парадка дня як па важнасці, так і па тэрміновасці, былі перавыбары Праўлення, хаця, зразумела, не абыйшлося без абмяркавання і такіх традыцыйных аспектаў як фінансаў, сяброўства, прысутнасці ў інфармацыйным прасторы, мінулых і будучых мерапрыемстваў, а таксама стратэгічных напрамкаў развіцця.
Упершыню з часу заснавання арганізацыі на разгляд прысутнічаўшых было прадстаулена і з невялікімі заўвагамі прынята заключэнне рэвізора па вынікам праверкі фінансавай дзейнасці Асацыяцыі за перыяд з чэрвеня 2013 па травень 2014 гг.
У якасці ганаровых гасцей мы былі рады вітаць Часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Швейцарскай Канфедэрацыі Шінкевіча Леаніда Платонавіча з жонкай, а таксама Алесю Генадзяўну Гаркушу, нядаўна прыняўшую пасаду Першага сакратара Пасольства РБ у Швейцарыі. (Хаця калі паглядзець, так гэта мы былі ў іх у гасцях: мерапрыемства праходзіла ў канферэнц-зале Пасольства, — усяму калектыву вялікі дзякуй за памяшканне, інфраструктуру і падвячорак!)
Наступны агульны сход адбудзецца ў сакавіку 2015 года — сачыце за рассылкай і раздзелам «Падзеі» на веб-старонцы. Запрашаюцца ўсе жадаючыя! (Права голасу маюць толькі зарэгістраваныя сябры арганізацыі.)
Жадаем вам цудоўнага лета і чакаем вас на нашых мерапрыемствах!