Як і ў апошнім годзе, у Дзень памяці продкаў швейцарскія беларусы зноў сустрэліся каля царквы пры жаночым кляштары Нотр-Дам-Дю-Кармель у вёсцы Бургійон, што пад Фрыбурам, каб ускласці кветкі на магілу нашай вядомай суайчынніцы Марыі Магдалены Радзівіл, а таксама каб ушанаваць памяць тых, каго з намі няма.
Сваёй сонечнай бязветранасцю надвор’е нагадала нам аб характары гэтай даўнішняй традыцыі: пакой, цяпло, добрыя ўспаміны. Арганізатар сустрэчы Кацярына кораценька паведала нам аб жыцці Магдалены і аб некаторых цікавых асаблівасцях абраду «дзяды».
Было радасна зноў убачыць знаёмыя твары і, канешне, павіншаваць новыя. Мерапрыемства завяршылася шпацырам па чароўнаму старому гораду Фрыбура, перад чым у нас была магчымасць душэўна паразмаўляць на разнастайныя тэмы ў час сумеснага абеду.
Наступнай сустрэчай будзе, хутчэй за ўсё, святкаванне Старога Новага году ў студзені — сачыце за рассылкай і анонсамі на сайце.
(Фотаздымкаў пакуль няшмат, але альбом яшчэ будзе папаўняцца.)