Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі Rotating Header Image

Стары Новы год 2015 — у цесным коле

17 студзеня 2015 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь (Мурі пад Бернам) адбыўся калядны прыём, на якім сабраліся госці як з беларускай дыяспары, так і грамадзяне Швейцарыі, якія ведаюць і шануюць Беларусь.

Апасля ўступнай прамовы Часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі Леаніда Платонавіча Шынкевіча гасцей запрасілі да па-славянскі шчодра накрытаму сталу. Тут кожны мог знайсці тое, што яму даспадобы: беларусы крыху панастальгіравалі, убачыўшы апетытны халаднічок, гультаяватыя галубцы і выдатны селядзец, швейцарскія госці ацанілі фаршыраваныя наліснікі і з любоўю прыгатаваныя салаты. Канешне, не абышлося і без беларускай зуброўкі!

Госці адзначылі, што быць запрошанымі на такі прыём для іх — гэта вялікая радасць і гонар. Кожнаму, хто лічыць сябе беларусам, прыемна адчуць сябе на радзіме, не трацячы пры гэтым занадта шмат часу на дарогу.

Сур’ёзныя дыскусіі і нязмушаныя гутаркі, новыя знаёмства і свежыя ідэі наконт далейшага развіцця беларуска-швейцарскіх адносін — усё гэта забяспечыў гасцям ветлівы прыём супрацоўнікаў беларускага пасольства, за што ім вялікі дзякуй!

(Ірына Грыбы)

Каментыраваць

Ваш адрэс электроннай пошты не будзе апублікован. Паля, абавязковыя для запаўнення, адзначаны зорачкай.

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

  • Беларуская мова
  • Русский
  • Deutsch