У Берне прайшоў чарговы Агульны сход сяброў Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі.
Былі прадстаўлены галоўныя вынікі дзейнасці арганізацыі за перыяд 2014-2015 гг. Апроч традыцыйных працоўных пытанняў, на парадку дня стаялі перавыбары Праўлення, фінансавая справаздача, а таксама справаздача па дынаміцы сяброўства і па мінулым мерапрыемствам.
Былі абмеркаваны мерапрыемства на наступны 2016 год. Размова таксама ішла пра аптымізацыю арганізацыйнага боку падрыхтоўкі падзей, пашырэнне кола камунікацыі, паляпшэнне вэб-прысутнасці.
Зацікаўленыя могуць атрымаць пратакол паседжання па адпаведнаму запросу ў індывідуальным парадку.