Шаноўнае спадарства,
Асацыяцыя беларусаў у Швейцарыі выступае з ініцыятывай
усталяваць у г. Залатурн помнік
Андрэю Тадэвушу Банавентуру Касцюшку
— нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы і ЗША, лідару нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай.
Тадэвуш Касцюшка — прадстаўнік старажытнага беларускага роду Касцюшкаў, ваенны інжынер і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, удзельнік барацьбы Рэчы Паспалітай супраць акупацыі Расіі і Прусіі, а таксама ўдзельнік вайны за незалежнасць ад брытанскай кароны калоній у Паўночнай Амерыцы.
Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1746 года ў маёнтку Мерачоўшчына, Слонімскі павет (Рэч Паспалітая), памёр 15 кастрычніка 1817 у горадзе Залатурн (Швейцарыя).
Яго называюць чалавекам выдатных здольнасцяў і настойлівасці. Аднымі з галоўных якасцяў яго характару выдзяляюць волю і мэтанакіраванасць. Чалавек рэвалюцыйных поглядаў, ён імкнуўся садзейнічаць паляпшэнню становішча абяздоленых. Сялянаў, якія жылі на пакінутых яго землях у Польшчы, ён вызваліў, а ў сваім завяшчанні наказаў прадаць усю сваю нерухомую маёмасць і купіць на гэтыя грошы свабоду для чарнаскурых рабоў.
Памяць аб Тадэвушу Касцюшку шануецца па ўсім свеце: у Польшы (у Кракаве і ў Лодзі), у васьмі гарадах ЗША, у Менску і ў вёсцы Малыя Сяхновічы (Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці).
У апошняй рэзідэнцыі Касцюшкі ў Залатурне размешчаны музей, прысвечаны яго жыццю і дзейнасці.
Асацыяцыя беларусаў у Швейцарыі просіць падтрымаць ініцыятыву ўсталявання помніка Касцюшку ў Залатурне.
Дата адкрыцця
Урачыстае адкрыццё помніка адбудзецца 15 кастрычніка 2017, у дзень 200-гадовай гадавіны са дня смерці дзеяча.
Тэхнічныя дадзеныя помніка
Статуя з бронзы вагай 250 кг. Вышыня статуі — 2 метра. Статуя будзе размешчана на мармуровай падлозе вышынёй 30 см. Побач з помнікам будуць усталяваны інфармацыйныя шыльды на трох мовах (беларускай, нямецкай і польскай).
Месца ўсталявання
Швейцарыя, г. Залатурн (CH-4500 Solothurn), стары горад (канкрэтнае месца ўдакладняецца).
Уладальнік помніку
Помнік будзе належыць гарадскому муніцыпалітэту г. Залатурн, які выдзяляе месца для помніку і супрацоўнічае ў пытаннях усталявання і арганізацыі ўрачыстага адкрыцця.
Кошт праекту
Прыкладны кошт праекту складае 9000 швэйцарскіх франкаў, у які ўваходзіць матэрыял, праца скульптара, транспарціроўка і падрыхтоўка суправаджальных дакумантаў, усталяванне статуі, а таксама выдаткі на ўрачыстае адкрыццё помніка.
Як падтрымаць
Падтрымаць ініцыятыву можна пераводам грашовых сродкаў на адпаведныя рахункі Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі:
Assoziation der WeissrussInnen in der Schweiz
IBAN: CH10 0900 0000 6055 0578 2 (PostFinance)
PayPal: info@nullbelswiss.org
Вялікі дзякуй за вашу падтрымку!
Кантактная інфармацыя
info@nullbelswiss.org
+41 78 666 70 90