Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі Rotating Header Image

Агульны сход 2018 і Стары Новы год

Традыцыйна на пачатку новага года Праўленне Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі праводзіць Агульны сход — важнае справаздачнае мерапрыемства, на якім падсумоўваюцца вынікі працы папярэдняга году, абмяркоўваюцца планы, зацвярджаецца бюджэт на бягучы год, аналізуецца дынаміка сяброўства; калі ёсць такая неабходнасць, перавыбіраецца Праўленне і інш. Агульны сход — гэта вышэйшы ворган арганізацыі, падчас якога галасаваннем сяброў зацвярджаюцца самыя важныя пытанні.

У гэтым годзе на Агульным сходзе была прадстаўлена справаздача аб дзейнасці арганізацыі за 2017 год, прааналізаваны і спланаваны бюджэт арганізацыі, а таксама абмеркаваны план мерапрыемстваў на 2018 год. Акрамя таго, пасля прапановы змяніць рытм правядзення Агульнага сходу (праводзіць яго раз на два гады), галасаваннем было прынята рашэнне пакінуць штогадовую перыядычнасць сходу, але змяніць рытм правядзення аўдыту (з разу на год на раз у два гады). Ворганы Праўлення і склад арганізацыі застаюцца без зменаў.

Для таго, каб сустрэча была не толькі фармальнай і сур’ёзнай, правядзенне Агульнага сходу вось ужо некалькі год запар сумяшчаецца са святкаваннем Старога Hовага году. Гэта дае выдатную магчымасць абмеркаваць дзейнасць арганізацыі ў нефармальнай атмасферы, пакамунікаваць і проста адпачыць.

Мы спявалі песні, частаваліся, праводзілі віктарыну. А ў канцы вечара дарослых і асабліва дзяцей чакаў прыемны сюрпрыз — да нас у госці завітаў самы сапраўдны Дзед Мароз.

Беларускае аб’яднанне ў Швейцарыі жадае Вам плённага года і выражае шчырую падзяку ўсім, хто падтрымлівае дзейнасць арганізацыі сваімі сяброўскімі ўнёскамі, прыходзіць на мерапрыемствы ды проста не застаецца абыякавым.

Заставайцеся з намі ў 2018 годзе!

(Фота: Алесь Сапега)

Каментыраваць

Ваш адрэс электроннай пошты не будзе апублікован. Паля, абавязковыя для запаўнення, адзначаны зорачкай.

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

  • Беларуская мова
  • Русский
  • Deutsch