Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі Rotating Header Image

Вынікі Агульнага сходу 2018/19

1 снежня на базе Амбасады Рэспублікі Беларусь у Берне адбыўся Агульны сход Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі.

Агульны сход – гэта вышэйшы орган арганізацыі, які вырашае самыя значныя пытанні дзейнасці, а таксама абірае Праўленне і Прэзідэнта.

На Агульным сходзе была прадстаўлена справаздача аб дзейнасці арганізацыі за мінулы год, аналіз сяброўства ў арганізацыі (статыстыка, дынаміка сяброў), прадстаўлены вынікі аўдыту, абмеркаваны парадак зацвярджэння плану мерапрыемстваў на 2019 год.

Калі казаць пра выбарчую функцыю сходу, то на галасаванне выносілася пытанне складу Праўлення. Сябры арганізацыі, якія знаходзіліся ў Праўленні ў 2017-18 гг., згадзіліся на прапанову Агульнага сходу застацца ў складзе; новых кандыдатур не было выдвінута. Агульны сход адзінагалосна прагаласаваў «за». Такім чынам, Праўленне Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі складаецца з Алеся Сапегі, Сяргея Сіроткіна, Алеся Вашкевіча і Вольгі Крук. Прэзідэнтам быў абраны Алесь Сапега, які змяніў на гэтай пасадзе Сяргея Сіроткіна.

Варта зазначыць, што дыскусіі і выбары праходзілі даволі эмацыйна, горача і займальна, бо для кожнага, хто прымае ўдзел у дзейнасці арганізацыі, яе лёс зусім не абыякавы. І хоць мерапрыемства носіць даволі афіцыйны характар, прысутнічаць на ім не толькі карысна (бо можна дэталёва даведацца пра дзейнасць арганізацыі), але і цікава.

Беларускае аб’яднанне ў Швейцарыі шчыра дзякуе Амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі за магчымасць правядзення сходу ў сценах Амбасады. Таксама дзякуй сябрам і гасцям, якія прынялі ўдзел у дыскусіях і выбарах.

Чакаем вас на нашых наступных мерапрыемствах!

Каментыраваць

Ваш адрэс электроннай пошты не будзе апублікован. Паля, абавязковыя для запаўнення, адзначаны зорачкай.

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

  • Беларуская мова
  • Русский
  • Deutsch