Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі Rotating Header Image

Адкрыццё помніка Тадэвушу Касцюшку

21.10.2017 .. 12:00—18:00
Пратэстанцкая царква ў Залатурне (Solothurn)

Беларускае аб’яднанне ў Швейцарыі арганізуе ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечанныя памяці Тадэвуша Касцюшкі і адкрыццю ўсталяванага яму помніка да 200-годдзя з дня смерці.

Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка — ваенны інжынер і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, які стаў нацыянальным героем у Беларусі, Польшчы і ЗША. Удзельнік барацьбы Рэчы Паспалітай супраць Расіі і Прусіі, а таксама ўдзельнік вайны за незалежнасць ЗША. Лідар нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай супраць расійска-прускай акупацыі краіны.

У праграме мерапрыемства, якое адбудзецца ў Залатурне (Nordringstrasse, Solothurn):

  • Прамовы арганізатараў і ганаровых гасцей. (У гарадской кірхе.)
  • Урачыстае адкрыцце помніка.
  • Фуршэт.
  • Канцэрт Лявона Вольскага.

Уваход вольны! (Ахвяраванні.)
Калі ласка, паведаміце нам аб сваім жаданні прыняць удзел. Дзякуй загадзя!

Прыходзьце самі і запрашайце сваіх сяброў і знаёмых!

І дарэчы, яшчэ не позна падтрымаць праект:
IBAN CH10 0900 0000 6055 0578 2 (PostFinance)
PayPal info@nullbelswiss.org

Вялікі дзякуй!

Арганізатар: Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі

Каментыраваць

Ваш адрэс электроннай пошты не будзе апублікован. Паля, абавязковыя для запаўнення, адзначаны зорачкай.

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

  • Беларуская мова
  • Русский
  • Deutsch