22.02.2014 .. 12:00—15:00
Амбасада Рэспублікі Беларусь у Швейцарыі (Muri bei Bern)
Міжнародны дзень роднай (матчынай) мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэша ў 1999-м годзе. Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Асацыяцыя беларусаў у Швейцарыі запрашае ўсіх жадаючых на дыктоўку, прысвечаную гэтаму святу.
Арганізатар: Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі