20.02.2016 .. 15:00
Школа "Дзіцячы гарадок" (Zürich)
Міжнародны дзень роднай (матчынай) мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэша ў 1999-м годзе. Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Асацыяцыя беларусаў у Швейцарыі запрашае ўсіх жадаючых на беларускамоўную вечарыну, прысвечаную гэтаму святу.
Арганізатар: Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі