10.03.2018 .. 12:00—17:00
Царкоўны свіран «Christkatholische Pfarrschüre» (Magden)
Шчыра запрашаем на ГУКАННЕ ВЯСНЫ!
Будзем праводзіць Зіму і сустракаць Вясну — з песнямі ды скокамі, з гульнямі ды забавамі, з карагодамі ды вогнішчам, з гарачай гарбатай ды з блінамі з полымя, з жару!
Вас чакае ўтульная атмасфера, смачная ежа, насычаная праграма для дарослых і дзяцей, практычная інфраструктура і шмат уражанняў!
Адмыслова на гэтае свята мы чакаем спецыяльных гасцей з Беларусі:
фолк-калектыў «ЖАВАРОНАЧКІ»
з праграмай «УЦЯКАЛА ЗІМА АД ВЯСНЫ»
Прыходзьце самі і запрашайце сваіх сяброў і знаёмых!
Будзе весела, цікава, шматнацыянальна і смачна!
Дата і час
Субота, 10 сакавіка 2018
Пачатак а 12:00, канец праграмы а 17:00
Фармат мерапрыемства
• Экскурс ў старадаўні беларускі абрад «Гуканне Вясны»
• Нацыянальныя беларускія стравы і напоі
• Майстар-класы, спевы, танцы, гульні для дзяцей і дарослых
• Спальванне пудзіла Зімы, карагоды
Працоўная мова — беларуская (з паслядоўным перакладам на рускую, нямецкую, ангельскую і нават на імравізацыйна-пальцавую).
Фінансы
Унёсак удзельніка — 20 шв. франкаў.
Для зарэгістраваных сябраў Аб’яднання — 15 шв. франкаў.
Дзеці/падлеткі да 16 гадоў — бясплатна.
Падчас мерапрыемства можна будзе набыць ежу і напоі.
Рэгістрацыя
Калі ласка, абавязкова паведаміце нам аб сваім жаданні прыняць удзел у мерапрыемстве, вызначце колькасць і катэгорыі ўдзельнікаў. Дзякуй!
• info@nullbelswiss.org
• facebook.com/belswiss
• +41 79 582 25 81
Месца правядзення
Свята адбудзецца ў царкоўным свіране «Christkatholische Pfarrschüre» ў вёсцы Магдэн (4312 Magden, Kirchweg 15), да якой зручна дабрацца грамадскім ці прыватным транспартам.
Бясплатная паркоўка знаходзіцца непасрэдна побач з месцам правядзення мерапрыемства.
Дапаможам з арганізацыяй сумесных аўтамабільных паездак з іншых рэгіёнаў.
Да сустрэчы 10 сакавіка!
Арганізатар: Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі