12.01.2019 .. 17:00—22:00
Тэатр "Сток" (Zürich)
Беларускае аб’яднанне ў Швейцарыі запрашае вас на ўтульны музычна-культурны вечар!
Вас чакаюць выступы вядомых беларускіх выканаўцаў Зміцера Вайцюшкевіча і Vinsent, смачныя нацыянальныя стравы на вячэру (у кошт квітка не ўваходзяць), а таксама забаўляльная праграма і выдатная кампанія.
12 студзеня 2019 г., пачатак а 17.00 (уваход з 16.00)
Theater Stok (Hirschengraben 42, 8001 Zürich)
Кошт: Fr. 38.–
Сябры Аб’яднання Fr. 28.–
Падлеткі 13-18 гадоў: Fr. 18.–
Дзеці да 12 гадоў – бясплатна
Папярэдняя замова месцаў і вячэры:
info@nullbelswiss.org / +41 79 938 82 15
Прыходзьце самі і прыводзьце сваіх каханых, сяброў і знаёмых!
Арганізатар: Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі