24.06.2017 .. 16:00—20:00
Грыль-пляцоўка Нідэрустэр (Uster)
Шаноўныя сябры!
Шчыра запрашаем вас на КУПАЛЛЕ!
Мы прапануем вам забыцца на жыццёвыя праблемы і аднастайную штодзённасць, апынуцца ў месцы, дзе вас чакае таямнічае і чарадзейнае Купалле. Разам з Купалай і Купалкай мы пройдзем па сцяжынках векавой гісторыі, навучымся танчыць старадаўнія танцы і вадзіць карагоды, спяваць купальскія песні і плесці вянкі, пагуляем у гульні і пакаштуем беларускіх прысмакаў.
Вас чакае ўтульная атмасфера, смачная ежа, насычаная праграма для дарослых і дзяцей і шмат уражанняў! І — хто ведае? — магчыма, менавіта гэтым вечарам мы знойдзем сапраўдную папараць-кветку…
Адмыслова на гэтае свята мы чакаем спецыяльных гасцей з Беларусі:
арт-групу «ДЗІВАСІЛ» з праграмай «КУПАЛЬСКІ АГОНЬ»
(з жывым гукам і элементамі фаер-шоў)
Прыходзьце самі і запрашайце сваіх сяброў і знаёмых!
Будзе весела, цікава, шматнацыянальна і смачна!
Арганізатар: Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі