04.12.2015 .. 20:00—23:00
Рэстаран 313 (Zürich Wiedikon)
Да нас едзе Вольскі. Лявон Вольскі. Той, што «Мроя», N.R.M., «Крамбамбуля»… Той, што «Народны Альбом», «Я нарадзіўся тут», «Сьвяты вечар»… Той, што «Тры чарапахі», «Паветраны шар», «Менск і Мінск», «Абсэнт», «Госьці», «Маё каханьне», «Простыя словы»…
І ўсё гэта (і шмат чаго іншага, натуральна) мы пачуем на канцэрце ў Цюрыху 4 сьнежня!
«У Швайцарыі класна! Спакойныя людзі, высокія горы, маляўнічыя пагоркі, вясёлыя грошы, утульныя вёскі. Я люблю выступаць у гэтай краіне і рады, што камусьці прывязу часьцінку роднае зямлі, а хтосьці ўпершыню пазнаёміцца зь Беларусьсю. Запрашаю, гэта будзе весела й сумна, сьмешна й сур’ёзна, лірычна й па-панку», — анансуе Лявон.
Фармат канцэрту акустычны, але Лявону дапаможа Сяргей Сіроткін — падыйграе на розных інструмэнтах, таму будзе амаль электрыка і амаль бэнд. Прынамсі, хто хоча паскакаць, спакойна (не, ня тое слова, імпэтна і адвязна) зможа гэта зрабіць.
Значыцца, бярыце сяброў ды знаёмых — і наперад, на канцэрт!
Пятніца, 4 снежня 2015, 20:00 (уваход з 19:00)
Цурых, рэстаран «313» (гл. вышэй)
Уваход: CHF 20.– (CHF 10.– для зарэгістраваных сяброў Асацыяцыі)
Папярэдні заказ месцаў (пажадана!) / пытанні:
info@nullbelswiss.org
+41 78 666 70 90
Не прапусціце! Чакаем вас!
Арганізатар: Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі