Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі Rotating Header Image

Размова «Моўны ландшафт Беларусі»

08.10.2016 .. 16:00—19:00
Kirchgemeinde Zürich-Aussersihl (Zürich)

Што гэта значыць — не мець уніфікаванай роднай мовы?

Сёння ў Беларусі беларуская і руская мовы маюць статус дзяржаўных: беларуская — з трыма правапісамі — і руская, якая адрозніваецца ад той, на якой размаўляюць у Расіі. Усё не без палітычнага адцення. Акрамя гэтага дадаюцца дыялекты і так званая «трасянка».

  • Як абыходзяцца з дадзенай сітуацыяй носьбіты мовы і мастакі слова?
  • Як развіваецца моўная палітыка на дзяржаўным узроўні і выкарыстанне мовы ў прыватным ужытку?
  • Як гэта – эміграваць у беларускую мову, таму што ты не згодны з актуальнай палітыкай Расіі?
  • Чаму лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч заклеймаваная на сваёй Радзіме?

Моўныя ландшафты

Сардэчна запрашаем вас у размове з перакладчыцай Ірынай Герасімовіч бліжэй пазнаёміцца з моўным ландшафтам Беларусі і, там, дзе магчыма, выявіць нечаканыя паралелі з моўнай сітуацыяй у Швейцарыі.

Будзем вельмі радыя вас бачыць!

Арганізатар: Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі

Каментыраваць

Ваш адрэс электроннай пошты не будзе апублікован. Паля, абавязковыя для запаўнення, адзначаны зорачкай.

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

  • Беларуская мова
  • Русский
  • Deutsch