Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі Rotating Header Image

Сябруюць дзеці на белым свеце

01.06.2013—30.11.2013 .. цэлы дзень
Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (Мінск)

IV міжнародны конкурс дзіцячага рысунка

Сябруюць дзеці на белым свеце

Міжнародны конкурс дзіцячага рысунка «Сябруюць дзеці на белым свеце» праводзіцца з 2006 года. Тэма конкурса вольная, напрыклад: наваколле, прырода, людзі навокал, гульні, ўражання, традыцыі, нацыянальныя звычаі і т.д.; прымаюцца жывапісныя і графічныя работы, выкананныя ў розных тэхніках. У конкурсе прымаюць удзел дзеці ва ўзросце ад 4 да 16 гадоў. Конкурсныя работы ацэньваюцца прафесійным журы, ў склад якога ўваходзяць вядучыя педагогі выяўленчага мастацтва, мастакі, мастацтвазнаўцы.

Пераможцы і прызеры конкурса ўзнагароджваюцца медалямі, дыпломамі I, II, III ступеняў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама каталогамі конкурса. Аўтары найлепшых работ атрымліваюць сэртыфікаты уздельнікаў конкурса. Выстаўка, сфарміраваная з найлепшых работ, прысланых на конкурс да 30 лістападу 2013 года, пройдзе ў студзені 2014 года ў выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў горадзе Мінску.

Арганізатар: Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі

Каментыраваць

Ваш адрэс электроннай пошты не будзе апублікован. Паля, абавязковыя для запаўнення, адзначаны зорачкай.

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

  • Беларуская мова
  • Русский
  • Deutsch