Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі Rotating Header Image

Канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча

03.12.2016 .. 20:00
Тэатр "Сток" (Zürich)

Todar in Zurich 2016

Сябры, час сустрэцца і правесці зімовы вечар у цудоўнай кампаніі, напоўніць яго цеплынёй камунікацыі і гукамі прыгожай музыкі!

Асацыяцыя беларусаў у Швейцарыі запрашае вас на акустычны канцэрт вядомага беларускага спевака і музыкі Зміцера Вайцюшкевіча.

Зміцер Вайцюшкевіч (Todar) — таленавіты артыст, адзін з галоўных прадстаўнікоў сучаснай беларускай нацыянальнай песні. На яго рахунку каля двух дзясяткаў альбомаў на вершы беларускіх паэтаў — Купалы, Караткевіча, Барадуліна і інш., а таксама замежных (японскіх, шведскіх, польскіх, рускіх) паэтаў у перакладзе на беларускую мову.

Вайцюшкевіча называюць «класікам паэзіі спяванай» і нават жартуюць, што для прапаганды беларускай паэзіі і мовы ён зрабіў столькі ж, колькі можа зрабіць цэлае міністэрства культуры. Шкада толькі, што праз актыўную грамадзянскую пазіцыю Зміцер двойчы трапляў у неафіцыйныя спісы «забароненых» музыкаў, чые выступы ў Беларусі сустракалі шматлікія перашкоды, а таму фактычна былі немагчымыя.

Вайцюшкевіч выдатна грае з інтанацыямі і мелодыямі, гучыць нешаблонна і пазнавальна, прадстаўляе разумную, лёгкую, інтэлігентную музыку — музыку без узросту. Зміцер не баіцца імправізацый на сцэне, тым самым ён ператварае канцэрт у захапляльнае падарожжа, поўнае яркіх жыццёвых гісторыяў і жартаў.

Слухач на ягоным канцэрце канцэрт не слухае, ён яго пражывае.

Прыходзьце, пабудзем разам у гэтай атмасферы! У атмасферы прыгажосці, кахання, любові, любові да Беларусі.

3 снежня 2016, пачатак а 20-й гадзіне (уваход з 19-й)
THEATER STOK (Hirschengraben 42, 8001 Zürich)
Кошт: CHF 25.– (для зарэгістраваных сябраў Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі: CHF 18.–)

Папярэдні заказ месцаў (пажадана):
info@nullbelswiss.org
+41 799 388 215

Некаторыя песні Зміцера Вайцюшкевіча:

Арганізатар: Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі

Каментыраваць

Ваш адрэс электроннай пошты не будзе апублікован. Паля, абавязковыя для запаўнення, адзначаны зорачкай.

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

  • Беларуская мова
  • Русский
  • Deutsch