Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі Rotating Header Image

Выбары ў Палату прадстаўнікоў

11.09.2016 .. 08:00—20:00
Амбасада Рэспублікі Беларусь у Швейцарыі (Muri bei Bern)

Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь,
шаноўныя сябры,

Інфармуем вас аб правядзенні ў Беларусі выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Для ўдзелу ў галасаванні грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца ў Швейцарскай Канфедэрацыі, утвораны ўчастак для галасавання. Месца знаходжання ўчастковай камісіі і памяшкання для галасавання: Quartierweg 6, 3074 Muri bei Bern (будынак Пасольства).

Галасаванне пройдзе
11 верасня 2016 года
з 8 да 20 гадзін мясцовага часу

BY pattern stripe

 
У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія не будуць мець магчымасці прыйсці на ўчастак для галасавання ў дзень выбараў, маюць права прагаласаваць датэрмінова з 6 па 10 верасня.

Удзел у галасаванні ажыццяўляецца на падставе пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Тэлефон для даведак: +41 31 952 79 14.

З павагай,

Пасольства Рэспублікі Беларусь
у Швейцарскай Канфедэрацыі

Арганізатар: Пасольства РБ у Швейцарыі

Каментыраваць

Ваш адрэс электроннай пошты не будзе апублікован. Паля, абавязковыя для запаўнення, адзначаны зорачкай.

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

  • Беларуская мова
  • Русский
  • Deutsch