Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі Rotating Header Image

свята

Гуканне Вясны 2018 (фота)

Вясна сёлета пачалася смачна: з вогнішчам, блінцамі, карагодамі ды танцамі. Асабліва гасцям свята «Гуканне Вясны» запомніліся песні ад этна-гурта «Жавароначкі». Прыемнага прагляду! Чакаем вас на нашых наступных мерапрыемствах! (Фота: Сяргей Сіроткін)

Агульны сход 2018 і Стары Новы год

Традыцыйна на пачатку новага года Праўленне Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі праводзіць Агульны сход — важнае справаздачнае мерапрыемства, на якім падсумоўваюцца вынікі працы папярэдняга году, абмяркоўваюцца планы, зацвярджаецца бюджэт на бягучы год, аналізуецца дынаміка сяброўства; калі ёсць такая неабходнасць, перавыбіраецца Праўленне і інш. Агульны сход — гэта вышэйшы ворган […]

Рашэнні Агульнага сходу Асацыяцыі

14 студзеня 2017 ў Берне адбылася важная падзея — Агульны сход Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі. Гэта вышэйшы орган арганізацыі, які выбірае яе Праўленне і вырашае самыя значныя пытанні дзейнасці. Сур’ёзнае і прадуктыўнае паседжанне завяршылася прыемным адпачынкам — святкаваннем Старога Новага году ў цёплай кампаніі. На Агульным сходзе была […]

Чалавек не ўзнікае так…

Вось ужо 23 раз у першую нядзелю верасня адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень беларускага пісьменства. Гэта дзень, калі мы аддаем даніну павагі працы нашых асветнікаў на ніве беларускага друкаванага слова, якое адным з першых з’явілася у славянскім свеце. Традыцыйна святкаванне ладзіцца ў гарадах — даўніх цэнтрах асветы і […]

Славянскае свята сонца і кахання

Бадай, не памылюся, калі скажу, што з усіх старажытных святаў у сучасных беларусаў Купалле — самае вядомае і любімае. Яно — магічнае, таямнічае і гэтым неверагодна прыцягальнае. У самую кароткую ноч яднаюцца агонь з вадою, зёлкі набываюць лекавыя здольнасці і квітнее папараць. Гэта час варажбы, час прызнанняў у […]

Праменямі памяці

У гэты дзень заўсёды свеціць сонца. Кожны год, калі мы ў лістападзе на свята «Дзяды» традыцыйна збіраемся каля магілы Марыі Магдалены Радзівіл-Завішы, пахаванай на невядомых могілках у наваколлі швейцарскага Фрыбура, і ціхенька ўспамінаем пра яе насычанае падзеямі і ўдзячнымі людзьмі жыццё, свеціць сонца… Як быццам сама яна сёння, […]

Дажджлівае Купалле 2014 (фота)

Нягледзячы на пераменлівае надвор’е і перыядычныя «водныя працэдуры», наша вогнішча на беразе ракі Ааре гарэла да позняга вечара, і грэла нас не толькі яно, но і цудоўная сяброўская, урачыстая атмасфера беларускага свята. Прыемнага фотапрагляду! Хай астатняя палова года будзе вам на радасць!

Масленіца 2014: Карагодная

Свята ўдалося! Некалькі гадзін праляцелі як адно імгненне! Запрошэны знарок на гэтае мерапрыемства сямейны гурт рода Лямбовічаў «Крона» (Ракаў, Беларусь) папрацаваў на славу і пацешыў гасцей шасці нацыянальнасцей не толькі душэўнай музыкальнай атмасферай беларускага фальклёру, але таксама цікавымі прыказкамі, заўзятымі гульнямі, закручанымі карагодамі і нават кулінарнымі цудоўнасцямі. Пудзіла […]

Стары Новы год 2014 — на санках!

На гэты раз «фотасправаздача» па мацівам чарговага мерапрыемства — сустрэчы Старога Новага года на санках — атрымался досыць сціплым. Так выйшла, што найлепшыя моманты гэтага дня, захаваўшыяся ў памяці, не трапілі на пленку. Яно і не дзіва: на вяршыні піка Рыгі Кульм — самая сапраудная мяцеліца! (Як даўно […]

  • Беларуская мова
  • Русский
  • Deutsch