Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі Rotating Header Image

сустрэчы

Гуканне Вясны 2018 (фота)

Вясна сёлета пачалася смачна: з вогнішчам, блінцамі, карагодамі ды танцамі. Асабліва гасцям свята «Гуканне Вясны» запомніліся песні ад этна-гурта «Жавароначкі». Прыемнага прагляду! Чакаем вас на нашых наступных мерапрыемствах! (Фота: Сяргей Сіроткін)

J:Морс у Цюрыху (фота)

4 сакавіка ў Цюрыху адбыўся першы ў Швейцарыі канцэрт гурта J:Морс. З акустычнай праграмай да нас завіталі вакаліст Уладзімір Пугач ды перкусіяніст Уладзімір Пазняк. На сцэне да іх далучыўся старшыня Праўлення Сяргей Сіроткін, атрымалася па-хатняму ўтульна. Дзякуй усім, хто быў з намі! (Фота: Артур Ожэл, Алесь Сапега)

Агульны сход 2018 і Стары Новы год

Традыцыйна на пачатку новага года Праўленне Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі праводзіць Агульны сход — важнае справаздачнае мерапрыемства, на якім падсумоўваюцца вынікі працы папярэдняга году, абмяркоўваюцца планы, зацвярджаецца бюджэт на бягучы год, аналізуецца дынаміка сяброўства; калі ёсць такая неабходнасць, перавыбіраецца Праўленне і інш. Агульны сход — гэта вышэйшы ворган […]

Трэба часцей сустракацца

4 лютага вось ужо трэці раз ў Швейцарыі, а ў Цюрыху — другі, адбыўся канцэрт адной з самых яркіх зорак беларускай сучаснасці — Лявона Вольскага. Лявон — выдатны музыка, пісьменнік, мастак і паэт, заснавальнік гуртоў «Мроя» і «NRM», лідар самага вясёлага беларускага гурта «Крамбамбуля» і проста харошы чалавек […]

Рашэнні Агульнага сходу Асацыяцыі

14 студзеня 2017 ў Берне адбылася важная падзея — Агульны сход Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі. Гэта вышэйшы орган арганізацыі, які выбірае яе Праўленне і вырашае самыя значныя пытанні дзейнасці. Сур’ёзнае і прадуктыўнае паседжанне завяршылася прыемным адпачынкам — святкаваннем Старога Новага году ў цёплай кампаніі. На Агульным сходзе была […]

Чалавек не ўзнікае так…

Вось ужо 23 раз у першую нядзелю верасня адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень беларускага пісьменства. Гэта дзень, калі мы аддаем даніну павагі працы нашых асветнікаў на ніве беларускага друкаванага слова, якое адным з першых з’явілася у славянскім свеце. Традыцыйна святкаванне ладзіцца ў гарадах — даўніх цэнтрах асветы і […]

Славянскае свята сонца і кахання

Бадай, не памылюся, калі скажу, што з усіх старажытных святаў у сучасных беларусаў Купалле — самае вядомае і любімае. Яно — магічнае, таямнічае і гэтым неверагодна прыцягальнае. У самую кароткую ноч яднаюцца агонь з вадою, зёлкі набываюць лекавыя здольнасці і квітнее папараць. Гэта час варажбы, час прызнанняў у […]

Праменямі памяці

У гэты дзень заўсёды свеціць сонца. Кожны год, калі мы ў лістападзе на свята «Дзяды» традыцыйна збіраемся каля магілы Марыі Магдалены Радзівіл-Завішы, пахаванай на невядомых могілках у наваколлі швейцарскага Фрыбура, і ціхенька ўспамінаем пра яе насычанае падзеямі і ўдзячнымі людзьмі жыццё, свеціць сонца… Як быццам сама яна сёння, […]

Вынікі Агульнага сходу 2015

У Берне прайшоў чарговы Агульны сход сяброў Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі. Былі прадстаўлены галоўныя вынікі дзейнасці арганізацыі за перыяд 2014-2015 гг. Апроч традыцыйных працоўных пытанняў, на парадку дня стаялі перавыбары Праўлення, фінансавая справаздача, а таксама справаздача па дынаміцы сяброўства і па мінулым мерапрыемствам. Былі абмеркаваны мерапрыемства на наступны […]

Каласы пад сярпом тваім

26 верасня ў амбасадзе Рэспублікі Беларусь (Мурі пад Бернам) прайшла дыктоўка па беларускай мове, якая традыцыйна праводзіцца на Дзень беларускай пісьменнасці. На гэты раз швейцарскія беларусы пісалі ўрывак раману «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча. Праверыць свае веды беларускай мовы прыйшлі беларусы ўжо далёка не школьнага ўзросту. Тэкст […]

  • Беларуская мова
  • Русский
  • Deutsch