
Дзякуй вам, сябры, за спантаннае свята! Гэтым годам на сваім беразе нас прыймала возера Türlersee, было шчыра ды душэўна. Як кажа Алесь Вашкевіч, #вартапаўтарыць! (Фота: Сяргей Сіроткін, Артур Ожэл, Марыя Анішчанкава)
Інфармацыйны партал для беларусаў усея Гельвецыі
«Купалінка-купалінка, Цёмная ночка….» Пранікнёна ільецца над ракой міжнацыянальнае шматгалоссе. Беларусы, украінцы, рускія ды латышы спяваюць разам беларускую песню, прысвечаную самаму загадкаваму святу ўсходніх славян — ночы на Івана Купала. Яго святкаванне па ініцыятыве і пры арганізацыі Беларускага Аб’яднання ў Швейцарыі прайшло у суботу, 25 чэрвеня, на беразе ракі […]
Бадай, не памылюся, калі скажу, што з усіх старажытных святаў у сучасных беларусаў Купалле — самае вядомае і любімае. Яно — магічнае, таямнічае і гэтым неверагодна прыцягальнае. У самую кароткую ноч яднаюцца агонь з вадою, зёлкі набываюць лекавыя здольнасці і квітнее папараць. Гэта час варажбы, час прызнанняў у […]
У гэты дзень заўсёды свеціць сонца. Кожны год, калі мы ў лістападзе на свята «Дзяды» традыцыйна збіраемся каля магілы Марыі Магдалены Радзівіл-Завішы, пахаванай на невядомых могілках у наваколлі швейцарскага Фрыбура, і ціхенька ўспамінаем пра яе насычанае падзеямі і ўдзячнымі людзьмі жыццё, свеціць сонца… Як быццам сама яна сёння, […]
26 верасня ў амбасадзе Рэспублікі Беларусь (Мурі пад Бернам) прайшла дыктоўка па беларускай мове, якая традыцыйна праводзіцца на Дзень беларускай пісьменнасці. На гэты раз швейцарскія беларусы пісалі ўрывак раману «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча. Праверыць свае веды беларускай мовы прыйшлі беларусы ўжо далёка не школьнага ўзросту. Тэкст […]
17 студзеня 2015 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь (Мурі пад Бернам) адбыўся калядны прыём, на якім сабраліся госці як з беларускай дыяспары, так і грамадзяне Швейцарыі, якія ведаюць і шануюць Беларусь. Апасля ўступнай прамовы Часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі Леаніда Платонавіча Шынкевіча гасцей запрасілі […]
Як і ў апошнім годзе, у Дзень памяці продкаў швейцарскія беларусы зноў сустрэліся каля царквы пры жаночым кляштары Нотр-Дам-Дю-Кармель у вёсцы Бургійон, што пад Фрыбурам, каб ускласці кветкі на магілу нашай вядомай суайчынніцы Марыі Магдалены Радзівіл, а таксама каб ушанаваць памяць тых, каго з намі няма. Сваёй сонечнай […]
Свята ўдалося! Некалькі гадзін праляцелі як адно імгненне! Запрошэны знарок на гэтае мерапрыемства сямейны гурт рода Лямбовічаў «Крона» (Ракаў, Беларусь) папрацаваў на славу і пацешыў гасцей шасці нацыянальнасцей не толькі душэўнай музыкальнай атмасферай беларускага фальклёру, але таксама цікавымі прыказкамі, заўзятымі гульнямі, закручанымі карагодамі і нават кулінарнымі цудоўнасцямі. Пудзіла […]