Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі Rotating Header Image

Фотагалерэя

Лявон Вольскі ў Цюрыху (снежань 2015)

«Электрычны» Лявон Вольскі ізноў даў акустычны канцэрт у Швейцарыі. Музыка здольна наэлектрызаваць сваёй харызмай памяшканне любога памеру. Гэтым разам – Рэстаран 313 у Цюрыху.

Праменямі памяці

У гэты дзень заўсёды свеціць сонца. Кожны год, калі мы ў лістападзе на свята «Дзяды» традыцыйна збіраемся каля магілы Марыі Магдалены Радзівіл-Завішы, пахаванай на невядомых могілках у наваколлі швейцарскага Фрыбура, і ціхенька ўспамінаем пра яе насычанае падзеямі і ўдзячнымі людзьмі жыццё, свеціць сонца… Як быццам сама яна сёння, […]

Танцуе мядзведзь

Вельмі незвычайным быў гэты музычны вечар 25 верасня ў «Meck à Frick». Гэтая канцэртная зала славута сваёй «лоўляй» дасканала асаблівых жамчужын у музычных акіянах усяго свету. Тое, што месца правядзення канцэрту знаходзіцца па адрасы Geissgasse (Казіны завулак), — чысты выпадак, але казінае бляянне і сялянская атмасфера Фрыкскай даліны […]

Дзяды 2014

Як і ў апошнім годзе, у Дзень памяці продкаў швейцарскія беларусы зноў сустрэліся каля царквы пры жаночым кляштары Нотр-Дам-Дю-Кармель у вёсцы Бургійон, што пад Фрыбурам, каб ускласці кветкі на магілу нашай вядомай суайчынніцы Марыі Магдалены Радзівіл, а таксама каб ушанаваць памяць тых, каго з намі няма. Сваёй сонечнай […]

Масленіца 2014: Карагодная

Свята ўдалося! Некалькі гадзін праляцелі як адно імгненне! Запрошэны знарок на гэтае мерапрыемства сямейны гурт рода Лямбовічаў «Крона» (Ракаў, Беларусь) папрацаваў на славу і пацешыў гасцей шасці нацыянальнасцей не толькі душэўнай музыкальнай атмасферай беларускага фальклёру, але таксама цікавымі прыказкамі, заўзятымі гульнямі, закручанымі карагодамі і нават кулінарнымі цудоўнасцямі. Пудзіла […]

Стары Новы год 2014 — на санках!

На гэты раз «фотасправаздача» па мацівам чарговага мерапрыемства — сустрэчы Старога Новага года на санках — атрымался досыць сціплым. Так выйшла, што найлепшыя моманты гэтага дня, захаваўшыяся ў памяці, не трапілі на пленку. Яно і не дзіва: на вяршыні піка Рыгі Кульм — самая сапраудная мяцеліца! (Як даўно […]

Дзяды ў простым сэнсе слова

«Дзяды» — славянскі народны памінальны абрад, рытуальная вячэра ў памяць памерлых продкаў, якая паходзіць з дахрысціянскага балта-славянскага звычаю трызны. «Дзядамі» таксама называлі дзень, калі адбываўся абрад, і ў сутнасці душы нябожчыкаў, якіх ушаноўвалі. Нягледзячы на ​​тое, што ў найбольш архаічнай форме гэты абрад застаўся толькі ў беларусаў, «адзначаюць» […]

Дзень беларускага пісьменства ў Швейцарыі (фота)

Некалькi фотаздымкаў з вераснёвай дыктоўкi ў Мурі пад Бернам.

  • Беларуская мова
  • Русский
  • Deutsch