Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі Rotating Header Image

Падзеі

Гуканне Вясны 2018 (фота)

Вясна сёлета пачалася смачна: з вогнішчам, блінцамі, карагодамі ды танцамі. Асабліва гасцям свята «Гуканне Вясны» запомніліся песні ад этна-гурта «Жавароначкі». Прыемнага прагляду! Чакаем вас на нашых наступных мерапрыемствах! (Фота: Сяргей Сіроткін)

J:Морс у Цюрыху (фота)

4 сакавіка ў Цюрыху адбыўся першы ў Швейцарыі канцэрт гурта J:Морс. З акустычнай праграмай да нас завіталі вакаліст Уладзімір Пугач ды перкусіяніст Уладзімір Пазняк. На сцэне да іх далучыўся старшыня Праўлення Сяргей Сіроткін, атрымалася па-хатняму ўтульна. Дзякуй усім, хто быў з намі! (Фота: Артур Ожэл, Алесь Сапега)

Агульны сход 2018 і Стары Новы год

Традыцыйна на пачатку новага года Праўленне Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі праводзіць Агульны сход — важнае справаздачнае мерапрыемства, на якім падсумоўваюцца вынікі працы папярэдняга году, абмяркоўваюцца планы, зацвярджаецца бюджэт на бягучы год, аналізуецца дынаміка сяброўства; калі ёсць такая неабходнасць, перавыбіраецца Праўленне і інш. Агульны сход — гэта вышэйшы ворган […]

Трэба часцей сустракацца

4 лютага вось ужо трэці раз ў Швейцарыі, а ў Цюрыху — другі, адбыўся канцэрт адной з самых яркіх зорак беларускай сучаснасці — Лявона Вольскага. Лявон — выдатны музыка, пісьменнік, мастак і паэт, заснавальнік гуртоў «Мроя» і «NRM», лідар самага вясёлага беларускага гурта «Крамбамбуля» і проста харошы чалавек […]

Рашэнні Агульнага сходу Асацыяцыі

14 студзеня 2017 ў Берне адбылася важная падзея — Агульны сход Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі. Гэта вышэйшы орган арганізацыі, які выбірае яе Праўленне і вырашае самыя значныя пытанні дзейнасці. Сур’ёзнае і прадуктыўнае паседжанне завяршылася прыемным адпачынкам — святкаваннем Старога Новага году ў цёплай кампаніі. На Агульным сходзе была […]

Чалавек не ўзнікае так…

Вось ужо 23 раз у першую нядзелю верасня адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень беларускага пісьменства. Гэта дзень, калі мы аддаем даніну павагі працы нашых асветнікаў на ніве беларускага друкаванага слова, якое адным з першых з’явілася у славянскім свеце. Традыцыйна святкаванне ладзіцца ў гарадах — даўніх цэнтрах асветы і […]

Славянскае свята сонца і кахання

Бадай, не памылюся, калі скажу, што з усіх старажытных святаў у сучасных беларусаў Купалле — самае вядомае і любімае. Яно — магічнае, таямнічае і гэтым неверагодна прыцягальнае. У самую кароткую ноч яднаюцца агонь з вадою, зёлкі набываюць лекавыя здольнасці і квітнее папараць. Гэта час варажбы, час прызнанняў у […]

Лявон Вольскі ў Цюрыху (снежань 2015)

«Электрычны» Лявон Вольскі ізноў даў акустычны канцэрт у Швейцарыі. Музыка здольна наэлектрызаваць сваёй харызмай памяшканне любога памеру. Гэтым разам – Рэстаран 313 у Цюрыху.

Праменямі памяці

У гэты дзень заўсёды свеціць сонца. Кожны год, калі мы ў лістападзе на свята «Дзяды» традыцыйна збіраемся каля магілы Марыі Магдалены Радзівіл-Завішы, пахаванай на невядомых могілках у наваколлі швейцарскага Фрыбура, і ціхенька ўспамінаем пра яе насычанае падзеямі і ўдзячнымі людзьмі жыццё, свеціць сонца… Як быццам сама яна сёння, […]

Танцуе мядзведзь

Вельмі незвычайным быў гэты музычны вечар 25 верасня ў «Meck à Frick». Гэтая канцэртная зала славута сваёй «лоўляй» дасканала асаблівых жамчужын у музычных акіянах усяго свету. Тое, што месца правядзення канцэрту знаходзіцца па адрасы Geissgasse (Казіны завулак), — чысты выпадак, але казінае бляянне і сялянская атмасфера Фрыкскай даліны […]

  • Беларуская мова
  • Русский
  • Deutsch